Раённы этап рэспубліканскай патрыятычнай квэст-гульні
«Па слядах Перамогі…» сярод піянераў
Ура! Вось і дачакаліся сваёй чаргі...
Так, як і два тыдні таму гулялі акцябраты, піянеры таксама прынялі ўдзел у
раённым этапе рэспубліканскай патрыятычнай квэст-гульні «Па слядах Перамогі…».
23 лістапада
на базе ГУО «Шчучынскі палац творчасці дзяцей і моладзі» піянеры “праходзілі” па
слядах Перамогі – выконвалі заданні на 5 станцыях маршрута: «Кастровая», «Вялікія
палкаводцы», «Песня салдацкая», «Піянерскі КВІЗ «Знай нашых». Самай цікавай
станцыяй аказалася апошняя: з знойдзеных фрагментаў пазла ўдзельнікі саставілі Q-код
і прасканіравалі яго. Пасля гэтага з’явілася відэа з заданнем ад Цэнтральнага
савета БРПА – зрабіць фота ў выглядзе зоркі і запусціць чэлендж у сацыяльныя
сеткі пад #паслядахПерамогі.
Пераможцамі
квэст-гульні стала каманда «Сталкер» з піянерскай дружыны імя У.Дубініна (ДУА «Гімназія
г. Шчучына»).
З другім месцам
павіншавалі каманду з піянерскай дружыны імя М.Казея «Факел» (ДУА «ВПК
Галавічпольскі д/с-СШ»).
Трэццяе месца
атрымала каманда «Перамога» з піянерскай дружыны імя З.Касмадзям’янскай (ДУА «Сярэдняя
школа №2 г. Шчучына).
Усяго ў
квэст-гульні прынялі ўдзел 12 каманд.
Пасля
падвядзення вынікаў удзельнікаў гульні павіншавалі творчымі нумарамі
піянеры-лідэры Данііл Чарнавокі і Наталля Гарбіна з ДУА “Сярэдняя школа №3 г.
Шчучына. А таксама пераможцы атрымалі сувеніры ад ГА "БРСМ".
Старшыня
РС ГА
«БРПА»
Шылко
В.Ю.
Фота Немна Л.Н.
Комментариев нет:
Отправить комментарий