Раённы этап рэспубліканскай патрыятычнай квэст-гульні
«Па слядах Перамогі…» сярод акцябратаў
«Па слядах Перамогі…» сярод акцябратаў
Насычанымі сталі апошнія дні асенніх канікулаў у акцябратаў Шчучынскага
раёна 1-3 класаў. 9 лістапада на базе ГУО «Шчучынскі палац творчасці дзяцей і моладзі»
праводзіўся
раённы этап рэспубліканскай патрыятычнай квэст-гульні «Па слядах
Перамогі…».
Акцябратам неабходна было прайсці па слядах
Перамогі,
як гэта зрабілі нашы землякі, прабабулі і прадзядулі. Для гэтага трэба было справіцца з заданнямі на 5 станцыях маршрута: «Шыфравальная»,
«Пісьмо з фронта», «Міннае поле», «Замочная», «Акцябрацкі КВІЗ «Знай нашых».
Пераможцам
квэст-гульні
стала каманда
«Факел» з піянерскай дружыны імя М.Казея (ДУА
«ВПК Галавічпольскі д/с-СШ»).
Другое месца
атрымала
каманда з піянерскай дружы імя У.Урублеўскага «Праўнукі Перамогі» (ДУА
«Жалудоцкая СШ імя
У.Урублеўскага).
З трэццім
месцам павіншавалі
каманду «Іскрынкі» з піянерскай дружыны імя Н.Багданавай
(ДУА
«Сярэдняя
школа №3 г. Шчучына).
Зараз свайго
старту
чакаюць старэйшыя сябры акцябратаў – піянеры. Гульня адбудзецца 23 лістапада ў ДУА «Шчучынскі палац творчасці дзяцей і моладзі». Жадаем поспехаў!
Старшыня
РС ГА
«БРПА» Шылко В.Ю.
Фота Немна Л.Н.
Комментариев нет:
Отправить комментарий