вторник, 26 ноября 2019 г.


Раённы этап рэспубліканскай патрыятычнай квэст-гульні
«Па слядах Перамогі…» сярод піянераў
          Ура! Вось і дачакаліся сваёй чаргі... Так, як і два тыдні таму гулялі акцябраты, піянеры таксама прынялі ўдзел у раённым этапе рэспубліканскай патрыятычнай квэст-гульні «Па слядах Перамогі…».
23 лістапада на базе ГУО «Шчучынскі палац творчасці дзяцей і моладзі» піянеры “праходзілі” па слядах Перамогі – выконвалі заданні на 5 станцыях маршрута: «Кастровая», «Вялікія палкаводцы», «Песня салдацкая», «Піянерскі КВІЗ «Знай нашых». Самай цікавай станцыяй аказалася апошняя: з знойдзеных фрагментаў пазла ўдзельнікі саставілі Q-код і прасканіравалі яго. Пасля гэтага з’явілася відэа з заданнем ад Цэнтральнага савета БРПА – зрабіць фота ў выглядзе зоркі і запусціць чэлендж у сацыяльныя сеткі пад #паслядахПерамогі.
Пераможцамі квэст-гульні стала каманда «Сталкер» з піянерскай дружыны імя У.Дубініна (ДУА «Гімназія г. Шчучына»).
З другім месцам павіншавалі каманду з піянерскай дружыны імя М.Казея «Факел» (ДУА «ВПК Галавічпольскі д/с-СШ»).
Трэццяе месца атрымала каманда «Перамога» з піянерскай дружыны імя З.Касмадзям’янскай (ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Шчучына).
Усяго ў квэст-гульні прынялі ўдзел 12 каманд.
Пасля падвядзення вынікаў удзельнікаў гульні павіншавалі творчымі нумарамі піянеры-лідэры Данііл Чарнавокі і Наталля Гарбіна з ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Шчучына. А таксама пераможцы атрымалі сувеніры ад ГА "БРСМ".

Старшыня РС ГА «БРПА» Шылко В.Ю.
Фота Немна Л.Н.










четверг, 14 ноября 2019 г.


Раённы этап рэспубліканскай патрыятычнай квэст-гульні 
«Па слядах Перамогі…» сярод акцябратаў
Насычанымі сталі апошнія дні асенніх канікулаў у акцябратаў Шчучынскага раёна 1-3 класаў. 9 лістапада на базе ГУО «Шчучынскі палац творчасці дзяцей і моладзі» праводзіўся раённы этап рэспубліканскай патрыятычнай квэст-гульні «Па слядах Перамогі…».
Акцябратам неабходна было прайсці па слядах Перамогі, як гэта зрабілі нашы землякі, прабабулі і прадзядулі. Для гэтага трэба было справіцца з заданнямі на 5 станцыях маршрута: «Шыфравальная», «Пісьмо з фронта», «Міннае поле», «Замочная», «Акцябрацкі КВІЗ «Знай нашых».
Пераможцам квэст-гульні стала каманда «Факел» з піянерскай дружыны імя М.Казея (ДУА «ВПК Галавічпольскі д/с-СШ»).
Другое месца атрымала каманда з піянерскай дружы імя У.Урублеўскага «Праўнукі Перамогі» (ДУА «Жалудоцкая СШ імя У.Урублеўскага). 
З трэццім месцам павіншавалі каманду «Іскрынкі» з піянерскай дружыны імя Н.Багданавай (ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Шчучына).
Зараз свайго старту чакаюць старэйшыя сябры акцябратаў – піянеры. Гульня адбудзецца 23 лістапада ў ДУА «Шчучынскі палац творчасці дзяцей і моладзі». Жадаем поспехаў!

Старшыня РС ГА «БРПА» Шылко В.Ю.
Фота Немна Л.Н.